Пяць галоўных хітоў Тота Кутуньё
13- 22.08.2023, 19:53
- 25,536

Легендарны спявак памёр у 80 гадоў.
На 81-м годзе жыцця памёр італійскі спявак і кампазітар Тота Кутуньё. Сумную навіну паведаміў яго мэнэджар Даніла Манкуза. Доўгі час ён змагаўся з ракам. Некалькі месяцаў таму артысту стала горш, і яго шпіталізавалі ў шпіталь Сан-Рафаэле ў Мілане.
У 1990 годзе Кутуньё перамог на конкурсе «Еўравізія» ў Заграбе. Кампазіцыі яго аўтарства ў розныя гады выконвалі такія зоркі, як Джо Дасэн, Адрыяна Чэлентана, Даліда, Ricchi e Poveri і многія іншыя.
Charter97.org узгадвае галоўныя хіты артыста.
«L'italiano», 1983 год
«Serenata», 1984 год
«Solo Noi», 1983 год
«Donna, Donna Mia», 1979 год
«Emozioni», 1988 год