31 траўня 2025, Субота, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр легендарны спявак Тота Кутуньё

17
Памёр легендарны спявак Тота Кутуньё
ТОТА КУТУНЬЁ

Яму было 80 год.

У Італіі памёр спявак і кампазітар Тота Кутуньё (сапраўднае імя - Сальваторэ), паведамляе агенцтва Ansa са спасылкай на яго мэнэджара Даніла Манкуза. Яму было 80 год.

«Пасля працяглай хваробы спеваку ў апошнія месяцы стала горш», - сказаў Манкуза.

Спявак памёр блізу 16:00 у шпіталі Сан-Рафаэле ў Мілане, куды яго раней шпіталізавалі.

Катуньё нарадзіўся 7 ліпеня 1943 у тасканскім горадзе Фаздзінова. У 19 гадоў ён арганізаваў гурт Toto e Tati, з якім гастраляваў па Італіі, а з 1975-га выступае з гуртом Albatros. Катуньё супрацоўнічаў з французскім спеваком Джо Дасэнам.

У 1980 годзе Катуньё пачаў сольную кар'еру. Ён праславіўся песняй L’italiano, запісанай у 1983 годзе. У 1990-м спявак перамог на конкурсе «Еўравізія» з песняй Insieme:1992 аб еўрапейскім адзінстве.

Кутуньё быў адным з самых паспяховых італійскіх спевакоў - было прададзена больш за 100 млн кружэлак з яго песнямі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках