31 траўня 2025, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У палоне варункі лепшыя, чым у беларускіх турмах»

6
«У палоне варункі лепшыя, чым у беларускіх турмах»
НАТАЛЛЯ КАЛЕГАВА

Як беларусам, якія прайшлі лукашэнкаўскія катоўні, памагае фонд «Дапамога».

Шмат якія беларусы, што трапілі ў Літву пасля пратэстаў 2020-га года, прайшлі праз цэнтр "Дапамога", якім кіруе Наталля Калегава. У інтэрв'ю сайту Charter97.org яна расказала, якая падтрымка патрэбная рэпрэсаваным беларусам сёння:

- У Беларусі палітычным вязнем можа стаць кожны чалавек, незалежна ад ягоных поглядаў, за каго ён галасаваў. Рэпрэсіўная машына ўвабралася ў такую сілу, што з палітычных матываў можна асудзіць чалавека за “падабайкі”, за меркаванне, за выказванні і нават за сямейнае становішча, як гэта было з каліноўцамі.

Калі гавараць пра становішча палітычных вязняў, то яны знаходзяцца ў вельмі дрэнным стане: няма медыцынскай дапамогі, абмяжоўваюцца правы на перапіску і шмат іншага. Калі ўзяць вайну Расеі супраць Украіны, то палонныя людзі знаходзяцца ў лепшым стане, чым нашы палітычныя вязні. Я ўжо не гавару пра звычайных крымінальнікаў, якім таксама сядзіцца лепей.

Беларускія палітычныя вязні атрымліваюць мінімальную дапамогу, але мой боль — гэта людзі, якія выйшлі на волю, адбылі пакаранне. Іхні стан можна параўнаць са станам цяжарнай жанчыны, да якой ёсць асаблівая ўвага, пакуль яна ходзіць з жыватом, так і з палітычнымі вязнямі — пакуль яны сядзяць у турмах, пра іх гавораць і спрабуюць клапаціцца, як бы гэта добра ці дрэнна не выходзіла. А вось як толькі чалавек перастаў быць палітычным вязнем, выйшаў з турмы, ён становіцца нікому не патрэбным, пра яго максімум напішуць адзін-два артыкулы, на гэтым усё заканчваецца.

Трэба разумець, што людзі, якія адсядзелі ў дзікіх варунках два-тры гады, знаходзяцца ў прыгнечаным стане, асабліва калі яны адразу не пакінулі краіну. Яны нікому не патрэбныя, шмат хто не можа знайсці сваё месца ні ў Беларусі, ні нават у такіх краінах, як Літва, Польшча і гэтак далей.

- Ці шмат людзей сёння ўцякае у Літву з Беларусі?

- Шмат хто не мае магчымасці працаваць у Беларусі. Калі яны не з'ехалі з краіны, іх ставяць на прафілактычны ўлік. Людзі, адбыўшы пакаранне, трапляюць на хатнюю "хімію", можна сказаць, што іх пакаранне працягваецца. Маштабы гэтай сітуацыі напраўду вялікія, толькі ў нас у «Замку» цяпер жыве восем такіх чалавек. Вось толькі ў панядзелак мы забралі з мяжы чалавека, доктара, тыдзень таму мы ўзялі да сябе жыць жанчыну з дачкой, якая адсядзела два з лішкам гады ў турме.

- Можаце расказаць падрабязней, як палітычным вязням дапамагае ваш фонд «Дапамога»?

- Гэта не зусім фонд, некамерцыйная арганізацыя, больш нават нагадваем валанцёрскую арганізацыю, якая створаная сваімі рукамі. Фактычна — гэта прыватная ініцыятыва, якая існуе за кошт валанцёраў і людзей, якія падтрымліваюць нас сваімі ахвяраваннямі. Таксама нашай сям'і належыць дом, у які мы прымаем людзей на адаптацыю.

Мы маем пэўныя правілы — гэта толькі палітычныя людзі, якія прыехалі толькі што, былі вымушаныя ўцякаць з Беларусі. Камусьці патрэбны месяц, каб асвойтацца, у выключных выпадках можа быць і паўгода, пакуль людзі не атрымаюць афіцыйны статус і працу. Яшчэ мы дапамагаем з харчамі, даём псіхалагічную дапамогу, спрабуем дапамагаць з працаўладкаваннем, хаця гэта і не з'яўляецца нашым профілем. Фактычна людзі трапляюць у атмасфэру клопату, яны атрымліваюць усю неабходную дапамогу.

Ёсць яшчэ, скажам так, асобны псіхалагічны чыннік — мы займаемся арганізацыяй палітычнага жыцця, у тым ліку — гэта і правядзенне акцый. Кожную нядзелю а 12-й гадзіне мы выходзім на вулічныя акцыі ў цэнтры Вільні, на праспекце Гедыміна каля «Наватэля». Людзі, якія ўцяклі ад дыктатуры, атрымліваюць магчымасць свабодна выказаць сваё меркаванне, пастаяць з нацыянальным сцягам, для іх гэта вельмі важна.

Цяпер мы рыхтуем вялікі марш на 9 жніўня, ужо ўзгаднілі з паліцыяй. Хоць канцэпт барацьбы заняў працяглы характар, але калі мы тут забудзем, то што гаварыць пра людзей унутры Беларусі? Мы ладзім гэтыя акцыі для таго, каб людзі ў Літве не забыліся, што беларусы працягваюць барацьбу, прыцягваем увагу да праблем палітычных вязняў.

Вы можаце падтрымаць фонд «Дапамога»

Paypal pay@dapamoga.lt

Paysera: Paysera: LT263500010016529238

SWIFT EVIULT2VXXX

Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva

Таксама можна падтрымаць «Дапамогу» праз спасылку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках