Памёр легендарны спявак Тоні Бэнэт
4- 21.07.2023, 21:30
- 12,032

За сваё жыццё ён атрымаў 19 прэмій Грэмі і 40 намінацый на яе.
У 96 гадоў перайшоў мяжу жыцця, адышоўшы ў іншы свет, легендарны амерыканскі спявак, уладальнік 19 прэмій Грэмі Тоні Бэнэт. Апошнія некалькі гадоў у яго быў дыягназ «хвароба Альцгеймера». Пра гэта паведамляе Associated Press.
Бенет выступаў у жанры поп- і джазавай музыкі і працаваў з біг-бэндамі. Ён не дажыў усяго некалькі тыдняў да свайго 97-годдзя, якое меўся адсвяткаваць 3 жніўня.
Зоркі не стала ў пятніцу, 21 ліпеня, у ягоным доме ў Нью-Ёрку. Дакладная прычына смерці не паведамляецца.
За сваё жыццё ён атрымаў 19 прэмій Грэмі і 40 намінацый на яе.
Цікава, што большасць узнагародаў ён атрымаў пасля таго, як яму споўнілася 60 гадоў.