24 траўня 2025, Субота, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі зладзіць акустычны канцэрт на даху ў Варшаве

Лявон Вольскі зладзіць акустычны канцэрт на даху ў Варшаве
Лявон Вольскі

Імпрэза адбудзецца 22-га ліпеня.

Пра свае стаўленне да выступаў на вышыні распавядае «Радыё Рацыя» Лявон Вольскі.

– Мы з «Крамбамбуляй» давалі розныя заказныя канцэрты, і яны былі на розных паверхах розных гастранамічных установаў. Была ў Менску рэстарацыя «Сёмае неба», мы там гралі некалькі разоў – гэта было досыць высока. Але калі браць адкрытую пляцоўку – максімум я граў на пачатку 90-ых у палацы культуры чыгуначнікаў для партыі аматараў піва, там мы гралі канцэрт на такім брыльку. Першы паверх быў высокі, там паставілі апаратуру, мы там гралі, а публіка была пад намі. Але каб так на даху як Beatles – такога не было. Як адзначыў Лявон Вольскі, кожны госць канцэрту атрымае сюрпрыз-падарунак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках