13 чэрвеня 2025, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пачаў пагражаць Польшчы, згадаўшы Беларусь

73
Пуцін пачаў пагражаць Польшчы, згадаўшы Беларусь

Кіраўнік РФ зрабіў некалькі неадэкватных заяў.

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін сёння зрабіў некалькі заяў на адрас суседніх дзяржаў. Некаторыя з іх тычыліся і Беларусі.

Пуцін заявіў, што заходнія тэрыторыі цяперашняй Польшчы - гэта падарунак Сталіна палякам. «Нашы сябры ў Варшаве прызабылі пра гэта, мы нагадаем», - цытуюць Пуціна расейскія СМІ.

«Развязванне вайны Польшчай супраць Беларусі азначае і вайну супраць Расеі», - дадаў кіраўнік Расеі.

«Польшча хоча пад натаўскім парасонам адарваць частку заходняй тэрыторыі Украіны і Беларусі, гэта небяспечная гульня», - зманіў Пуцін.

Ён традыцыйна пайшоў у гістарычны «экскурс», заявіўшы, што Польшча ў 1920 годзе захапіла частку Літвы, «адарвала ў Расеі яе гістарычныя землі, скарыстаўшыся грамадзянскай вайной, удзельнічала ў раздзеле Чэхаславакіі ў 1938 годзе».

«Калі польскія часткі ўвойдуць у Львоў ці іншыя тэрыторыі Украіны - яны там і застануцца. Прычым назаўжды», - пагрозліва заявіў ён.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках