7 чэрвеня 2025, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

DW: ЕЗ рыхтуе новыя санкцыі да гадавіны выбараў у Беларусі

18
DW: ЕЗ рыхтуе новыя санкцыі да гадавіны выбараў у Беларусі

Апошні пакет быў прыняты блізу года таму.

Да 9 жніўня Еўрапейскі звяз мае намер прыняць новы пакет санкцыяў у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле інфармацыі высокапастаўленага чыноўніка ЕЗ, паралельна ідзе абмеркаванне яшчэ аднаго пакета санкцый, звязанага з суўдзелам Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Брусэль не прызнаў вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. На гэты момант у дачыненні да беларускіх уладаў уведзеныя шэсць пакетаў санкцый, апошні быў прыняты блізу года таму.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках