На Беласточчыне пачаўся фестываль «Tutaka»
- 14.07.2023, 21:10
- 3,356

Ён з'яўляецца «спадчыннікам» легендарнага «Басовішча», якое праводзілася раней.
14 ліпеня ў Гарадку на Беласточчыне стартаваў фестываль беларускай сучаснай культуры «Tutaka» («фестываль абуджаных»).
Ён з'яўляецца «спадчыннікам» легендарнага «Басовішча», што праводзілася раней, і праходзіць ужо трэці год. Сярод гасцей – беларусы, палякі і ўкраінцы.
Працуюць арт-кірмаш, інфа-пункт, праводзяцца майстар-класы. На фестывалі пройдзе выстава памяці палітвязня мастака Алеся Пушкіна.