Ва Уфе на чыгуначнай станцыі шалее маштабны пажар
12- 9.06.2023, 20:38
- 9,286

Гараць цыстэрны з палівам.
У расейскім горадзе Уфа здарыўся маштабны пажар на чыгуначнай станцыі. Пра гэта паведамляюць расейскія Telegram-каналы.
Адзначаецца, на чыгуначнай станцыі гараць цыстэрны і склад з паліва-змазачнымі матэрыяламі. Прычына загарання пакуль невядомая, пра пацярпелых таксама не паведамляецца.