Менск сутыкнуўся з вострым дэфіцытам медыкаў
19- 9.06.2023, 18:45
- 23,498

Размова ідзе аб тысячах спецыялістаў.
У Менску налічваецца больш за чатыры тысячы вакантных пасад медработнікаў. Такія афіцыйныя звесткі камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва Менгарвыканкама заўважыў Telegram-канал «Позірк».
Найбольшы дэфіцыт - сярод медсясцёр: у іх 2080 вакансій. За імі ідуць лекары-спецыялісты (1733), потым - фельчары (335).
У пяцёрку спецыяльнасцей, якія адчуваюць у сталіцы дэфіцыт кадраў, уваходзяць таксама інжынеры (744) і выхавальнікі (186).
Адзначым, што медыкі актыўна пакідаюць Беларусь у сувязі з рэпрэсіямі, якія працягваюцца з 2020 года. Пры гэтым іх яшчэ і кідаюць за краты, а потым звальняюць цэлымі групамі, як гэта нядаўна адбылося ў Наваполацку.
Сярод рабочых прафесій у Менску найбольш неабходныя повары (875), кіроўцы (688), слесары механазборачных работ (571), электраманцёры па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання (545) і слесары-рамонтнікі (492).