Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі прыняў прадстаўніка «ДНР»
9- 9.06.2023, 18:26
- 4,860

Раней у Менск прылятаў верхавод «ДНР» Пушылін.
Акупацыйныя ўлады Данецкай вобласці паведамілі аб сустрэчы ў Менску з міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі Ігарам Брыла, падчас якой яны «абмеркавалі супрацоўніцтва ў галіне племянной справы, насенняводства, а таксама сельскагаспадарчай адукацыі», паведамляе «Радыё Свабода».
Гэта першая сустрэча прадстаўнікоў «ДНР» пасля перамоваў Лукашэнкі з кіраўніком акупацыйнай улады Дзянісам Пушыліным, якая адбылася 18 красавіка ў Менску. Падчас той сустрэчы Лукашэнка прапанаваў сваю дапамогу данецкім сепаратыстам.
Тады Кіеў асудзіў сустрэчу Лукашэнкі з Пушыліным у Менску, расцаніўшы яе як спробу легітымізацыі гэтага прадстаўніка расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку.
Пасля гэтай сустрэчы ў Менску МЗС Украіны адклікала пасла Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый, а таксама заклікала рэжым Лукашэнкі спыніць падтрымку вайны Расеі супраць Украіны.