5 траўня 2024, Нядзеля, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук прадаў чужы прыпаркаваны аўтамабіль

9
Мянчук прадаў чужы прыпаркаваны аўтамабіль

Дакументы ён знайшоў у бардачку.

Жыхар Менска знайшоў у бардачку чужога аўто дакументы ад яго і прадаў аўтамабіль, паведаміў тэлеграм-канал ГУУС Менгарвыканкама «Міліцыя Мінска».

Мянчук пакінуў на паркоўцы гандлёвага цэнтра свой аўтамабіль у няспраўным стане. Аднак праз нейкі час аўто знікла. Падчас следства было ўстаноўлена, што аўто прадаў 38-гадовы жыхар Менска.

Мужчына аднойчы заўважыў прыпаркаваны на стаянцы аўтамабіль, які быў адкрытым. Ён забраўся ў салон і знайшоў у бардачку дакументы на аўто. Яшчэ пару дзён фігурант прыглядаўся, зазіраў у аўто, начаваў у салоне. Ахоўнік ГЦ заўважыў дзіўнага госця, падышоў да яго і папрасіў прыбраць аўто са стаянкі. Тады прадпрымальны мянчук размясціў аб'яву аб продажы няспраўнага аўто.

Чужы аўтамабіль беспрацоўны мянчук выставіў на продаж за 150 беларускіх рублёў. Пакупнік знайшоўся хутка, ён нават сам адштурхваў тэхнічна няспраўнае аўто з паркоўкі. Грошы зламыснікі змарнаваў на ўласныя патрэбы.

Расследуецца крымінальная справа аб крадзяжы. Затрыманы мянчук, як удакладнілі ў ГУУС, раней ужо неаднаразова быў судзімы за маёмасныя злачынствы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках