Украінскі выведнік распавёў, хто можа прэтэндаваць на ролю двайніка Лукашэнкі
13- 9.06.2023, 17:03
- 17,392

Прадстаўнік ГУР адзначыў, што ў беларускага дыктатара «нетыповая знешнасць».
У беларускага дыктатара Лукашэнку, у адрозненне ад Пуціна, двайнікоў няма - ён «занадта нетыповы». Пра гэта ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» сказаў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Андрэй Юсаў.
У каментары пра выкарыстанне Пуціным «тэхналогіі двайнікоў» Юсаў сказаў: «У Лукашэнкі, дарэчы, няма двайніка <…> Занадта нетыповы. Таму, я думаю, што акрамя ўкраінскіх парадыстаў ніхто б і не мог прэтэндаваць на гэтую ролю».