У РФ на Урале бастуюць шахцёры
2- 9.06.2023, 14:59
- 9,270

Яны ўжо 24 гадзіны знаходзяцца пад зямлёй.
Як паведамляе выданне Е1.ru, у РФ супрацоўнікі «Марыінскай капальні» ва ўральскім пасёлку Малышава ўжо дзень знаходзяцца пад зямлёй, адмаўляючыся паднімацца.
Яны заявілі, што на адзіным у Расеі радовішчы дыяментаў кіраўніцтва плануе масавыя скарачэнні праз паэтапнае спыненне працы шахты і яе наступнай кансервацыі.
Працы могуць пазбавіцца дзвесце чалавек. Само прадпрыемства зняпраўджвае гэтую інфармацыю.