Патрапіў у пастку: як у Белгарадскай вобласці ліквідавалі палкоўніка РФ
2- 9.06.2023, 14:53
- 10,886

Ён павінен быў арганізаваць «адпор» расейскім добраахвотнікам.
Расейскія добраахвотнікі «дэнацыфікавалі» расейскага палкоўніка Уладзіміра Кузняцова. Ён павінен быў арганізаваць адпор «дыверсантам» у Белгарадскай вобласці.
Непадалёк ад мяжы з Украінай расейскі палкоўнік трапіў у засаду і быў ліквідаваны. Пра гэта паведаміў адзін з расейскіх прапагандыстаў, акупант з пазыўным «Трынаццаты», піша obozrevatel.com.
«Пацвярджаецца інфармацыя аб гібелі ў Белгарадскай вобласці палкоўніка-дэсантніка Уладзіміра Кузняцова. Яго задачай была арганізацыя адпору ўкраінскім дыверсантам, ён трапіў у засаду на службовым аўтамабілі недалёка ад мяжы (чаму палкоўнік быў без аховы ў небраняваным аўто?). Рук не паднімаў, літасці не прасіў. Упаў у стралковым баі, са зброяй у руках», – ва ўласцівай расейскім прапагандыстам манеры надаў ліквідацыі Кузняцова гераічнага пафасу акупант.
.webp)
Акупант быў жанаты з кіраўнічкай гарадской акругі Істры ў Маскоўскай вобласці Таццяне Вітушавай. Ён ваяваў супраць Украіны з кастрычніка 2022 года. На вайну, пішуць расейскія прапагандысты, акупант адправіўся добраахвотнікам.
Украінскі афіцэр Анатоль Штэфан удакладніў, што палкоўнік Уладзімір Кузняцоў з пазыўным «Улан» камандаваў 1009 мотастралковым палком УС РФ. Таксама раненне ў Белгарадскай вобласці атрымаў камандзір 3 батальёна 1009 мотастралковага палка «Странник».
А блогер Necro Mancer выявіў у раснйскіх пабліках паведамленне аб тым, што ліквідацыяй Кузняцова страты УС РФ у Белгараодскай вобласці не абмяжоўваюцца.
«Нам паведамілі пра гібель камандзіра мотастралковага 1009-га палка, які ваяваў пад пазыўным «Улан»… Вялікія страты панеслі 8-я і 9-я роты палкі. З апошніх звестак, 8-я рота патрапіла ў аблогу… Таксама паранены камандзір 3-га батальёна 1009 палка з пазыўным «Странник», - пісалі расейцы.

Акупант быў ліквідаваны 5 чэрвеня.
Пахавалі Кузняцова ў Істры 8 чэрвеня.