Пуцін: Ядзерную зброю ў Беларусі размесцяць пасля 7-8 ліпеня
23- 9.06.2023, 14:42
- 9,490

Заканчваецца падрыхтоўка сховішчаў.
Пуцін заявіў, што расейскую ядзерную зброю ў Беларусі размесцяць пасля 7-8 ліпеня, калі скончыцца падрыхтоўка сховішчаў. Пра гэта кіраўнік Крамля заявіў на сустрэчы з Лукашэнкам у Сочы.
Характэрна, што 25 траўня Лукашэнка заявіў, што «памяшканні ўжо гатовыя, а перамяшчэнне ядзернай зброі ўжо пачалося».