У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне
4- 9.06.2023, 17:47
- 10,094

На поўдні краіны чакаецца спякота да 29°C.
Штармавое папярэджанне абвешчанае ў Беларусі на 9 чэрвеня праз небяспеку пажараў у лясах. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Надзвычайная пажарная небяспека (найвышэйшы клас) прысутнічае на большай частцы тэрыторыі Менскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей і Менска, а таксама месцамі ў астатніх рэгіёнах краіны.
Ва ўсіх раёнах Беларусі забаронена або абмежавана наведванне лясоў.
Сёння на поўдні Беларусі чакаецца спякота да 29°C, да 23°C - у паўночных рэгіёнах. Па паўднёвым усходзе і поўдні краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя, месцамі прагрымяць навальніцы.