Раман Світан: Полк Каліноўскага можа наведацца на Мазырскі НПЗ
4- 9.06.2023, 14:23
- 9,260

Магчымыя сюрпрызы.
Якія сюрпрызы могуць рыхтаваць расейцам УСУ падчас наступу? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з палкоўнікам запасу Узброеных сіл Украіны Раманам Світанам.
- Украіна паказала, што ўмее здзіўляць. Тут і атакі дронаў, і заход расейскіх ахвотнікаў у Белгародскую вобласць. Якія яшчэ можна сюрпрызы ад УСУ чакаць?
- Усякія, тут спектр вельмі вялікі, але наўрад з космасу будзем бамбаваць. Тут усё залежыць ад таго, якое ўзбраенне нам перададуць, ці ўсё яно будзе выкарыстоўвацца. Тыя ж Storm Shadow ужо выкарыстоўваюцца, вось некалькі дзён таму з'яўляліся геазначкі ў Луганску на вайсковых аб'ектах, сёння ў гэтыя месцы прыляцелі далёкія ракеты. Сёння з'явіліся геазначкі ў Данецку. Данецку падрыхтавацца, туды таксама неўзабаве прыляціць Storm Shadow.
Дапусцім, ідзе цяпер фармавальная аперацыя ў бок Данецка з-пад Аўдзееўкі. Я думаю, што будзе цікавая неспадзеўка пасля нанясення ўдараў па Данецку, заход украінскіх войскаў у места. Там некалькі кіламэтраў, па-мойму, сем. Цалкам можа быць і такі цікавы ход. Здзівяцца ўсе, калі нашы войскі ўвойдуць у Данецк або Горлаўку, дапусцім, у залежнасці ад задачы. Ёсць яшчэ моманты, дзе можна здзівіць, могуць зайсці ў Бранскую вобласць. Вось цяпер працуюць там, дапусцім, у Белгародскай, але яшчэ можна зайсці ў Бранскую або Курскую вобласць, або і туды, і туды. Тамака таксама ёсць гатовасць да заходу расейскіх сэпаратыстаў, я іх так заву.
- Бранская вобласць з Беларуссю якраз мяжуе.
- Так, вядома. Можа, і полк Каліноўскага на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод наведацца, таксама недалёка. Можа быць што хочаш, я цяпер нічому не здзіўлюся. Але гэта я нічому не здзіўлюся, але люд здзівіцца.