Рота расейцаў кінула свае пазіцыі і ўцякла пад ударамі УСУ
4- 9.06.2023, 14:17
- 10,858

Відэафакт.
У часе контрнаступу ўкраінскага войска выпала прарваць пазіцыі войскаў РФ на некалькіх кірунках.
На адной з дзялянак фронту рота расейцаў кінула свае пазіцыі і ўцякла пад ударамі падраздзяленняў УС Украіны.
Відэа прарыву лініі абароны і ўцёкаў акупантаў апублікаваў Страткам УСУ.
У расейскіх тэлеграм-каналах цяпер пануюць панічныя настроі праз актывізацыю Сіл абароны Украіны на фронце. Асабліва яны турбуюцца за Запарожскі кірунак, дзе УСУ мелі сур'ёзныя поспехі.