Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца ў Сочы
17- 9.06.2023, 12:45
- 9,572

Сустрэча будзе нефармальнай.
Пуцін 9 чэрвеня правядзе сустрэчу з Лукашэнкам, яна пачнецца ўжо найбліжэйшым часам, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Пуцін сёння знаходзіцца ў Сочы, - сказаў прадстаўнік Крамля. - Ён пачне публічную частку свайго [працоўнага] дня з нефармальнай гутаркі з Лукашэнкам».
«Гэта будзе неўзабаве, цяпер ідзе падрыхтоўка да гэтай размовы», - дадаў ён.