Данілаў раскрыў галоўную мэту падрыву расейцамі Кахоўскай ГЭС
1- 9.06.2023, 12:39
- 14,632

Наступствы для РФ будуць катастрафічнымі.
Расейскія захопнікі ўзарвалі Кахаўскую ГЭС для таго, каб абаронцы Украіны не пайшлі ў контрнаступ на Херсонскім кірунку.
Наступствы злачынства для нашай дзяржавы будуць страшныя, а для грамадзян РФ - катастрафічныя, распавёў сакратар РНБА Аляксей Данілаў у эфіры «Украінскага радыё». Чыноўнік зазначыў, што адказнасць за падрыў дамбы будуць несці і тыя, хто даваў указанне гэта зрабіць, і тыя, хто выканаў яго.
«Я хачу сказаць, што найперш расейцы гэта рабілі з ваеннай мэтай для таго, каб мы не пайшлі ў контрнаступменавіта на Херсонскім кірунку. Хаця, я думаю, сёння можна дакладна разумець, што ў нас былі зусім іншыя планы…», - адзначыў Данілаў.
Расейскія захопнікі 6 чэрвеня цалкам знішчылі Кахаўскую дамбу, вада пачала падтапліваць шэраг населеных пунктаў. Больш за ўсё пацярпела часова акупаваная расейцамі левабярэжная частка Херсонскай вобласці.