З вайсковай часткі ў Бранскай вобласці РФ уцёк жаўнер тэрміновай службы з аўтаматам
- 9.06.2023, 12:31
- 3,836

У яго з сабой 120 патронаў.
З вайсковай часткі ў Бранскай вобласці РФ уцёк узброены салдат-тэрмінавік, піша пракрамлёўскі тэлеграм-канал Mash.
У рэгіёне абвясцілі план "Перахоп".
Са звестак канала, жаўнеру тэрміновай службы 20 гадоў, ён быў набраны з Алтайскага краю. Баец дэзертаваў з часткі, у яго з сабой аўтамат Калашнікава і 120 патронаў.