ЦНС: Расейцы пачалі падрыхтоўку да ўцёкаў з поўначы Крыма
4- 9.06.2023, 12:21
- 9,178

Эвакуююць тэхніку і дакументы.
Расейскія акупанты пачалі падрыхтоўку да перасоўвання насельніцтва і выкрадання матэрыяльна-культурных каштоўнасцяў з поўначы Крыма.
Пра гэта паведамляе прэс-служба «Цэнтра нацыянальнага супраціву».
«Расейцы аддалі распараджэнне акупацыйным адміністрацыям на поўначы часова акупаванай паўвыспы ў падрыхтоўцы «эвакуацыі», - піша прэс-служба.
Былі аддадзеныя загады што да спісу насельніцтва на прымусовы вываз углыб паўвыспы або на тэрыторыю Расеі. Таксама падрыхтоўка ўжо адбылася ў Армянску.
Найперш вораг плануе вывезці:
прадстаўнікоў акупацыйных адміністрацый і іх сем'і;
тэхніку і дакументы;
матэрыяльна-культурныя каштоўнасці.
«Цэнтр нацыянальнага супраціву дзякуе мясцоваму падполлю за інфармацыю і спісы тых, хто мае дачыненне да дзейнасці акупацыйных адміністрацый - кожны панясе пакаранне і будзе адказваць за зробленае», - дадае прэс-служба.
Контрнаступ Узброеных сіл Украіны
5 чэрвеня Міністэрства абароны Расеі заявіла аб тым, што ўкраінскія ваяры нібыта пачалі «буйнамаштабны наступ» на 5 адцінках фронту. У той жа час, як адзначыў сакратар РНБА Аляксей Данілаў, контрнаступ яшчэ не пачаўся, але чакаць яго засталося не так доўга.