5 траўня 2024, Нядзеля, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Кахоўскую ГЭС падарвала дыверсійная група акупантаў

СБУ: Кахоўскую ГЭС падарвала дыверсійная група акупантаў

Украінскія спецслужбы перахапілі іхнюю размову.

Служба бяспекі Украіны перахапіла размову расейцаў, якая пацвярджае, што Кахоўскую ГЭС падарвала менавіта дыверсійная група акупантаў. Захопнікі паміж сабой абмяркоўваюць наступствы гэтай катастрофы, якую спрабуюць схаваць у Расеі.

Пра гэта паведамляе прэс - цэнтр СБУ.

Як адзначылі ў СБУ, захопнікі хацелі шантажаваць Украіну падрывам дамбы і ўчынілі тэхнагенную катастрофу на поўдні нашай дзяржавы. Пра гэта акупанты расказваюць адзін аднаму ў тэлефоннай размове, якую выпала перахапіць.

«Там не яны (украінская старана - рэдакцыя) дзеўбанулі. Там наша дыверсійная група. Яны хацелі нібыта гэтай дамбай палохаць. Пайшло не паводле плану, а больш, чым яны планавалі», - апавядае расейскі вайсковец.

Акупант апісвае наступствы гэтай катастрофы, якія спрабуюць схаваць у РФ: павышэнне ўзроўню вады, затапленне тэрыторый і разбурэнне.

У сваю чаргу ў СБУ нагадваюць, што ва Украіне распачатая крымінальная справа паводле факту ваеннага злачынства РФ. Расследаванне пачатая паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса - арт.438 (парушэнне законаў і звычаяў вайны) і арт.441 (экацыд).

Нагадаем, што 6 чэрвеня а 2:50 расейскія тэрарысты здзейснілі дыстанцыйны падрыў Кахоўскай ГЭС. Украінская выведка яшчэ за некалькі месяцаў да гэтага паведамляла, што расейцы замінавалі дамбу.

Як заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў, калі гаварыць пра довадную базу, то яна ёсць, і цяпер працягваецца яе збор. Таксама Украіна назвала выканаўцаў. Папярэдне, размова ідзе аб прадстаўніках 205-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных сіл РФ.

У сваю чаргу ў РНБА заяўляюць, што дамбу падарвалі на загад расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках