Поспехі контрнаступу: УСУ прасунуліся каля Вадзянога і ўздоўж канала Северскі Данец-Данбас
1- 9.06.2023, 10:16
- 7,812

Расейцаў выбілі з важных пазіцый каля Бахмута.
Сёння, 8 чэрвеня, аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны дэталёва спыніліся на баявых дзеяннях на Бахмуцкім кірунку.
Украінскія і расейскія крыніцы пацвярджаюць, што на гэтай дзялянцы фронту УСУ ўжо здалелі прасунуцца наперад на 1800 мэтраў у шырыню і на 1200 у глыбіню. Баі ідуць уздоўж заходняга берага канала Северскі Данец-Данбас недалёка ад Андрэеўкі.
Менавіта з гэтых пазіцый былі выбітыя варожыя войскі з 57-й мотастралковай брыгады і зняволеных з роты "Штурм-Z". Варожыя войскі таксама спрабавалі атакаваць пазіцыі УСУ ў абшары Арэхава-Васільеўкі, Іванаўскага і Паўночнага.
Інфармацыю аб прасоўванні УСУ на Бахмуцкім кірунку пацвердзіў начальнік Наземных войскаў Украіны Сырскі.
А вяшчальнік Усходняй групоўкі войскаў Чараваты заявіў, што з ліпеня 2022 года ў баях на Бахмуцкім кірунку было забіта або паранена да 81 тысячы «вагнерцаў».

На Аўдзееўскім кірунку варожыя войскі спрабавалі атакаваць пазіцыі УСУ ля самой Аўдзееўкі, Першамайскага, Паўночнага і Вопытнага.
Расейскія ваенныя карэспандэнты сцвярджаюць, што УСУ зодлелі рушыць наперад пад Вадзяным. Не ўдаецца ворагу выціснуць украінскіх абаронцаў з Мар'інкі. Гэта пацвердзіў і кіраўнік Чачэніі Кадыраў, які выклаў у Сеціва відэа з камандзірам "Ахматам" Алаўдзінавым.
Яны заявілі, што ў баях за Мар'інку бяруць удзел не толькі «кадыраўцы», але і 150-я мотастралковая дывізія. Кадры з геалакацыяй паказваюць, што там вядуць бой і вайскоўцы з 39-й мотастралковай брыгады.