CNN: УСУ падчас контрнаступу разбілі войскі РФ каля Бахмута
2- 9.06.2023, 8:51
- 18,450

Першая лінія абароны ворага прарваная.
Сілы абароны Украіны дамагліся поспехаў ля Бахмута, дзе разбілі частку сіл акупантаў дзяржавы-агрэсара Расеі. Аднак захопнікі зладзілі жорсткі супраціў. Контрнаступ УСУ ўбіраецца ў сілу, але рэалізацыі планаў можа перашкодзіць падрыў войскамі РФ Кахоўскай ГЭС.
Як паведамляе CNN, украінскія войскі здолелі дамагчыся поспехаў на Бахмуцкім кірунку і разбілі частку акупантаў падчас сваёй першай спробы прарваць лініі абароны расейцаў на ўсходнім фронце.
Журналісты CNN пішуць, што акупанты РФ, узброеныя супрацьтанкавымі ракетамі, мінамётамі і гранатамётамі, зладзілі "цвёрды супраціў". Вораг укапаўся ў лініі абароны, якія ў шэрагу мясцін абазначаны міннымі палямі з глыбінёй некалькі пластоў.
Суразмоўцы журналістаў у ЗША сцвярджаюць, што страты не паўплываюць на планы ўкраінскага войска правесці больш маштабны наступ.
Таксама ў артыкуле CNN расказалі аб «аперацыях Украіны», якія праводзіліся 2 тыдні. Украінцы спраўджвалі пазіцыі акупантаў на ўразлівасць.
Пры гэтым, як мяркуюць на Захадзе, узмацненне баявых дзеянні стала сігналам таго, што контрнаступ ВСУ, здаецца, убіраецца ў сілу. Аднак падрыў войскамі РФ Кахоўскай ГЭС можа ўскладніць планы ўкраінскіх войскаў.