Украінскія дэсантнікі знішчылі расейскі танк
- 8.06.2023, 18:21
- 4,902

Відэафакт.
У Бахмуце дэсантнікі 77-й брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ знішчылі танк акупантаў, які абстрэльваў іх пазіцыі.
Пра гэта паведамляе Telegram Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.
«У Бахмуце воіны 77-й асобнай аэрамабільнай брыгады ДШУ УС Украіны ператварылі варожы танк у гору падпаленага металалому», - гаворыцца ў паведамленні.
Дэсантнікі адзначылі, што гэты танк абстрэльваў іхнія пазіцыі.
«Мы не пакінулі яго без увагі. Своечасова знайшлі і знішчылі, чым засцераглі працу нашых войскаў», - адзначае сяржант ДШВ.