26 красавiка 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Вялікі наступ УСУ ўжо пачаўся

8
Bild: Вялікі наступ УСУ ўжо пачаўся

Контрнаступ пачаўся «менавіта там, дзе ўсе і чакалі».

УСУ наступаюць з-пад Арэхава на Полагі, Такмак і Васільеўку, паведамляе вайсковы аглядальнік Bild Юльян Рэпке.

З яго слоў, ён прааналізаваў фота- і відэазапісы з месца баёў і прыйшоў да высновы, што контрнаступ пачаўся «менавіта там, дзе ўсе і чакалі».

«На поўдзень ад Арэхава адбываецца буйны наступ украінскага войска ў паўднёвым кірунку, а менавіта на Такмак і Полагі (...) У нас таксама ёсць інфармацыя, да якой пакуль няма фотадовадаў, аб украінскім наступе на Васільеўку», - кажа Рэпке.

Паводле інфармацыі журналіста, у ноч на чацвер УСУ нанеслі магутныя ўдары ракетамі і авіяцыяй па Такмаку, Мелітопалю і Полагах. «Усё гэта кажа аб тым, што вялікі контрнаступ Украіны ўжо ідзе», - мяркуе Рэпке.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках