26 красавiка 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: Першы этап контрнаступу УСУ перасягнуў усе чаканні

29
WP: Першы этап контрнаступу УСУ перасягнуў усе чаканні

Расейскую абарону прарвалі на 10 км у глыбіню.

У Белым доме натхнёныя больш высокімі, чым чакалася, поспехамі УСУ падчас распачатага контрнаступу, піша калумніст The Washington Post Дэвід Ігнатыюс са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

З іхніх слоў, украінскія сілы перайшлі ў наступ 5 чэрвеня адразу ў некалькіх мясцінах на паўднёвым кірунку. Нягледзячы на замінаваныя дзялянкі, падраздзяленні УСУ здалелі прарваць расейскую абарону і рушыць наперад на 5-10 км.

Бягучы тэмп наступу ўсяляе ў амэрыканскіх службоўцаў надзею, што ўкраінскае войска зможа дайсці да Марыюпаля, Мелітопаля і ператне наземны калідор Расеі ў Крым.

У Вашынгтоне чакаюць, што ўкраінскі контрнаступ прывядзе да таго, што Кіеў верне сабе «стратэгічна значную тэрыторыю», казаў раней дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван. Таксама ён падкрэсліў, што падзеі на полі бою будуць мець "вялікі ўплыў" на ўсякія будучыя перамовы.

У Мінабароны Расеі пры гэтым мяркуюць, што «наступ Украіны вытхнуўся». «Сваіх мэт супраціўнік не дамогся, панёс значныя і непараўнальныя страты», - заяўляў 6 чэрвеня міністр Сяргей Шайгу.

Аднак ягоныя звесткі высмеяў кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўгеній Прыгожын. «Мяркуючы з таго, што тут напісана, мы найбліжэйшым часам дабяромся ўжо да іншапланетнікаў - з такімі стратамі. <…> Я думаю, што гэта проста з галіны дзікай пачварнай фантастыкі. Наогул трэба скласці ўсе лічбы, якія дае Канашэнкаў. Я думаю, што мы ўжо проста планету Зямлю ўсю знішчылі пяць разоў», - сказаў Прыгожын.

Дарадца кіраўніка сядзібы прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк назваў расейскія справаздачы «асобным метасусветам», а таксама адзначыў, што вялікі контрнаступ яшчэ не пачаўся.

На гэты момант украінскія вайскоўцы вядуць «фармавальныя» аперацыі і шукаюць уразлівыя месцы ў абароне расейскага войска, каб замацавацца, растлумачыў палкоўнік запасу УСУ Раман Світан. «Гэта яшчэ не галоўны ўдар - ён толькі рыхтуецца. Ён будзе імклівы і магутны, адначасова ў некалькіх месцах, з прарывам абароны на ўсю глыбіню. Пакуль асноўныя сілы нават не задзейнічаныя», - сказаў на заканчэнне эксперт.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках