5 траўня 2024, Нядзеля, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын: Мінабароны Расеі замінавала шляхі адыходу падраздзяленняў ПВК «Вагнер» з Бахмута

14
Прыгожын: Мінабароны Расеі замінавала шляхі адыходу падраздзяленняў ПВК «Вагнер» з Бахмута
ЯЎГЕН ПРЫГОЖЫН

Кіраўнік ПВК расказаў пра «нечаканкі з іншага боку».

Шляхі адыходу з Бахмута падраздзяленняў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера замінавалі прадстаўнікі Мінабароны Расеі. Пра гэта заявіў 2 чэрвеня заснавальнік ПВК Яўген Прыгожын.

Прыгожын расказаў, што практычна 99% падраздзяленняў ПВК «Вагнер» пакінулі Бахмут, а ўсе пазіцыі былі перададзеныя Міністэрству абароны. Ён падкрэсліў, што з боку Узброеных сілаў Украіны правакацый не было, але «сюрпрызы чакалі з другога боку».

– Незадоўга да нашага выхаду мы выявілі падазроную актыўнасць на шляхах нашага рушэння. У межах выяўлення гэтай падазронай актыўнасці мы выклікалі праваахоўныя органы і пачалі даследаваць шляхі нашага выхаду ўздоўж дарог. Мы выявілі блізу дзясятка месцаў, дзе былі размешчаныя розныя выбуховыя прылады, пачынаючы ад сотняў супрацьтанкавых мінаў і заканчваючы тонамі пластыду. Усё гэта было на кіраванні. <…> Цяпер вядуцца разборы і расследаванні. Тыя, хто закладваў гэтыя зарады, гэта былі прадстаўнікі Міністэрства абароны [Расеі], – заявіў Прыгожын.

Заснавальнік ПВК «Вагнер» сцвярджае, што выбуховыя прыстасаванні размяшчалі на ўказку зверху.

– Гэтыя зарады не было неабходнасці ўкладваць для таго, каб стрымаць ворага, бо гэта знаходзіцца ў тылавой зоне. Таму можна меркаваць, што гэтымі зарадамі хацелі сустрэць падраздзяленні ПВК Вагнер, якія рухаюцца, хоць калонамі мы не ходзім, – сказаў Прыгожын.

Паводле ягоных словаў, усе падраздзяленні ПВК Вагнера «ў цэласці і захаванасці, ніхто не пацярпеў».

– Што гэта было? Мы мяркуем, што гэта была спроба публічнай лупцоўкі, – упэўнены Прыгожын.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках