5 траўня 2024, Нядзеля, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: Скончыліся спецыяльныя вучэнні Узброеных сілаў Беларусі

2
Мінабароны: Скончыліся спецыяльныя вучэнні Узброеных сілаў Беларусі

Беларускія вайскоўцы перасталі «збіваць» дроны халастымі патронамі.

У Міністэрстве абароны праінфармавалі, што 2 чэрвеня закончыліся спецыяльныя вучэнні Узброеных сілаў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Сказана, што ў ходзе спецыяльных вучэнняў адпрацоўваліся пытанні забеспячэння злучэнняў і воінскіх часцей боепрыпасамі і ракетамі, а таксама павышэння жывучасці сілаў і сродкаў тэхнічнага забеспячэння. Акрамя таго, былі адпрацаваныя пытанні ліквідацыі наступстваў нанясення ўмоўным ворагам ракетных і авіяцыйных удараў. У Мінабароны дадалі, што паводле вынікаў вучэнняў найлепшыя ваеннаабавязаныя, якія былі прызваныя з запасу, былі ўзнагароджаныя граматамі, а таксама каштоўнымі падарункамі.

Як паведамляў Charter97.org, беларускія вайскоўцы падчас вучэнняў трэніраваліся «збіваць» дроны халастымі патронамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках