5 траўня 2024, Нядзеля, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Брытаніі: Украіна можа заняць Крым да канца года

3
Кіраўнік Мінабароны Брытаніі: Украіна можа заняць Крым да канца года
БЭН УОЛЕС

Крымскія пярэсмыкі могуць стаць мэтай контрнаступлення.

Ва Украіны ёсць рэальная магчымасць вярнуць Крым да канца года, заявіў міністр абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес у інтэрв'ю The Washington Post.

«Мы ўжо бачылі на полі бою, што калі вы нанесяце ўдар расейскім войскам не ў тым месцы, яны фактычна пацярпяць крах. Вы можаце адпраўляць на смерць дзясяткі тысяч хлопцаў, што яны і робяць, але вы не можаце начараваць танкі і сістэмы ўзбраення, якія ім патрэбныя», - заявіў ён.

Анансаванае контрнаступленне УСУ не адбылося вясной, як планавалася. Тэлеканал CNN паведамляў, што пасля маштабнага выцеку з Пентагона Украіне давялося ўнесці змены ў ваенныя планы. Bloomberg жа пісаў, што маштабнае наступленне маглі адкласці да 2024 года. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі тлумачыў, што наступ затрымліваецца, бо УСУ неабходна больш часу і дадатковая вайсковая дапамога ад Захаду.

Напярэдадні Зяленскі сказаў, што зацвердзіў тэрміны пачатку контрнаступлення. Ён не раскрыў дакладных тэрмінаў, але зазначыў, што «наконт тэрмінаў ёсць адказы».

Крымскія пярэсмыкі могуць стаць мэтай контрнаступлення, іх узяцце дазволіць УСУ пачаць падрыхтоўку для вызвалення паўвострава, пісала «Медуза» ў разборы магчымых сцэнарыяў украінскай атакі. Аднак для наступлення ў гэтым накірунку УСУ давядзецца фарсіраваць раку Дняпро, шырыня якой там прыкладна кіламетр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках