5 траўня 2024, Нядзеля, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Кіраўнік ЦРУ таемна наведаў Кітай

2
FT: Кіраўнік ЦРУ таемна наведаў Кітай
Біл Бёрнс

Біл Бёрнс правёў перамовы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі кітайскай выведкі.

Дырэктар ЦРУ Біл Бёрнс у траўні 2023 года таемна наведаў Кітай. Мэтай паездкі было наладжванне стасункаў паміж краінамі.

Аб гэтым піша Financial Times.

Паводле звестак выдання, яго паездка сведчыць аб тым, што Белы дом заклапочаны пагаршэннем стасункаў паміж Пекінам і Вашынгтонам.

Як расказала крыніца, Бёрнс правёў у Кітаі перамовы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі кітайскай выведкі.

Акрамя гэтага, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прасіў дырэктара ЦРУ выконваць далікатныя місіі як унутры краіны, так і за мяжой. Так, у лістападзе 2021 года Бёрнс ездзіў у Маскву для таго, каб «папярэдзіць расейскіх чыноўнікаў не ўрывацца ва Украіну».

Таксама паведамляецца, што Бёрнс павінен быў пераканаць Нэнсі Пэлосі не здзяйсняць паездку на Тайвань.

Як заявіў былы высокапастаўлены чыноўнік Белага дома ў Кітаі Пол Хенле - адной з пераваг адпраўкі Бёрнса было тое, што ён карыстаўся павагай дэмакратаў і рэспубліканцаў, а таксама быў добра вядомы кітайскім чыноўнікам.

«Яны ведаюць яго як надзейнага суразмоўцу. Яны былі б рады магчымасці неўзаметку пагутарыць з ім за кулісамі. Яны ўспрымуць ціхую, стрыманую сустрэчу з Бёрнсам, як выдатную магчымасць», - удакладніў ён.

На думку FT, цяпер ЗША хочуць дамовіцца аб візіце ў Кітай дзяржсакратара Энтані Блінкена. Аднак Пекін пакуль адмаўляецца даць яму «зялёнае святло».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках