5 траўня 2024, Нядзеля, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не паляціць у Турцыю на інаўгурацыю Эрдагана

26
Лукашэнка не паляціць у Турцыю на інаўгурацыю Эрдагана

Інаўгурацыя прызначаная на 3 чэрвеня.

Аляксандр Лукашэнка не паляціць у Турцыю на інаўгурацыю прэзідэнта Раджэпа Таіпа Эрдагана. Рэспубліку Беларусь прадставіць старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка. Інаўгурацыя прызначаная на 3 чэрвеня.

У МЗС РБ паведамілі, што запрашэнне было атрыманае 1 чэрвеня. Чаму не паедзе Лукашэнка, там не патлумачылі.

Раджэпу Таіпу Эрдагану 69 гадоў. У 2003-2014 гадах ён быў прэм'ер-міністрам Турцыі. З 2014-га - прэзідэнт. Нядаўна ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах у другім туры (набраў 52%).

У віншаванні з перамогай на выбарах Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «разлічвае на хуткую сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі». Але яна адкладаецца.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках