4 траўня 2024, Субота, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пачала размінаванне лініі фронту перад контрнаступам

2
Украіна пачала размінаванне лініі фронту перад контрнаступам

Працэс ідзе ўжо некалькі тыдняў.

Узброеныя сілы Украіны прыступілі да размінавання лініі судакранання з расейскім войскам перад вялікім контрнаступам, піша The Washington Post са спасылкай на ўкраінскіх вайскоўцаў.

Украінскія сілы ўсталявалі тысячы мін уздоўж фронту, якія цяпер перашкаджаюць цяжкай тэхніцы прасунуцца на акупаваныя тэрыторыі і выціснуць адтуль расейскае войска.

Размінаваннем палёў украінскія інжынеры і сапёры займаюцца з дапамогай заходняга абсталявання, у тым ліку спецыяльна мадыфікаваных машын на аснове нямецкага танка Leopard-2. Таксама для гэтага ў Кіева ёсць ўстаноўкі УР-77 «Метэарыт», якія дазваляюць расчысціць праходы праз мінныя палі.

Але інжынерных танкаў і іншых такіх інструментаў УСУ бракуе, кажа палкоўнік Управы інжынерных войскаў Украіны Сяргей Мацвяйчук. З яго слоў, найлепшым варыянтам для размінавання была б штурмавая машына М1150 на аснове М1 Abrams, але Кіеву яе не перадалі.

У выніку некаторым вайскоўцам даводзіцца займацца расчысткай мінных палёў уручную. Сапёры па начах выходзяць у палі і прыбіраюць міны, распавёў камандзір аднаго з інжынерных падраздзяленняў пад пазыўным «Клімат». «Ва ўсіх трасуцца рукі», — зазначыў 42-гадовы камандзір.

З ягоных слоў, працэс ідзе ўжо некалькі тыдняў. Як толькі сапёры расчышчаюць шлях, устанаўліваюцца знакі, каб паказаць накірунак на расейскія пазіцыі. Аднак «Клімат» адмовіўся казаць, дзе і якімі метадамі ідзе размінаванне.

У той жа час застаюцца мінныя палі з боку расейскага войска. Украінскія жаўнеры кажуць, што Расея ўстанавіла па адной лініі супрацьтанкавыя міны, супрацьпяхотныя міны і міны-пасткі. Пасля гэтага ідзе яшчэ адна лінія супрацьтанкавых мін. Для іх выяўлення УСУ збіраецца выкарыстоўваць дроны, але з іх дапамогай цяжка разглядзець супрацьпяхотныя міны.

Услед за міннымі палямі расейскага войска УСУ чакае яшчэ шэраг перашкод - траншэі, канавы і невялікія рэкі. Пры гэтым падчас контрудару ўкраінскім сілам трэба будзе рухацца хуткім тэмпам, каб не даць расейскім войскам падысці да раёна атакі, адзначае WaPo.

Украіна актывізавала ракетныя ўдары ля «наземнага моста» Расеі ў Крым - акупаваных тэрыторый на поўдні Данецкай і Запарожскай абласцей. Гэтае месца можа быць адным з накірункаў даўно абяцанага наступу УСУ. У гэтым выпадку мэтай украінскіх войскаў стане выхад да ўзбярэжжа Азоўскага мора.

30 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што тэрміны пачатку контрнаступлення УСУ зацверджаныя. «Гэта тое, што максімальна важнае. Тэрміны наконт таго, як мы будзем рухацца. Будзем. Пастановы прынятыя. Я дзякую кожнаму жаўнеру і сяржанту, афіцэру і генералу, кожнай брыгадзе, якія падрыхтаваліся», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках