5 траўня 2024, Нядзеля, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўначы абяцаюць замаразкі да -2°С

5
У Беларусі ўначы абяцаюць замаразкі да -2°С

Удзень - штармавое папярэджанне з чырвоным узроўнем небяспекі.

Гэтай ноччу на большай частцы Беларусі чакаюцца замаразкі, а на найбліжэйшыя дні абвясцілі штармавое папярэджанне з чырвоным узроўнем небяспекі. Вялікая імавернасць узнікнення пажараў у прыродных экасістэмах. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

У суботу, 3 чэрвеня, уначы чакаюцца замаразкі да -2°С.

«З 2 да 5 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (пяты клас). 5 чэрвеня, у панядзелак, надзвычайная пажарная небяспека (пяты клас) распаўсюдзіцца на большую частку Менскай вобласці і Менск», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што ва ўсіх раёнах Беларусі ўведзеныя або забароны, або абмежаванні на наведванне лясоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках