5 траўня 2024, Нядзеля, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Галоўнае, каб контрнаступ убачыла і адчула Расея

3
Зяленскі: Галоўнае, каб контрнаступ убачыла і адчула Расея

Гэта адна з прыярытэтных мэт Украіны.

Расея павінна ўбачыць і адчуць будучы ўкраінскі контрнаступ. Гэтая мэта з'яўляецца адной з прыярытэтных для Украіны, паведамляе РБК-Украина са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на прэс-канферэнцыі з эстонскім калегам Аланам Карысам.

- Гэта не кіно, мне складана сказаць, як вы ўбачыце контрнаступленне. Галоўнае, каб гэта ўбачыла Расея, і не толькі ўбачыла, але і адчула. Асабліва мы гаворым пра тыя войскі, якія акупавалі нашу тэрыторыю. Дэакупацыя нашых тэрыторый - гэта і ёсць вынік контрнаступу, - заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.

З ягоных слоў, калі ўкраінскія абаронцы пачнуць вызваляць тэрыторыі ад расейцаў, украінцы зразумеюць, што контрнаступленне ўжо адбываецца.

Адзначым, што тэрміны пачатку контрнаступлення ва Украіне не раскрываюць, бо гэта нявыгадна са стратэгічнага пункту гледжання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках