4 траўня 2024, Субота, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальныя вынікі першага ЦЭ ў Беларусі перападлічаць паводле новай методыкі

7
Скандальныя вынікі першага ЦЭ ў Беларусі перападлічаць паводле новай методыкі

Пра балы можна будзе даведацца ўжо сёння.

Вынікі першага ЦЭ перападлічаць паводле новай методыкі. Яна распрацаваная з выкарыстаннем падыходаў, якія ўжываюцца пры правядзенні рэпетыцыйнага тэставання. Пра балы можна будзе даведацца ўжо сёння, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе БелТА.

Паводле ягоных слоў, аб’яднаная камісія, якая спраўджвала карэктнасць падліку вынікаў першага цэнтралізаванага іспыту, скончыла работу. Вынікі праверкі паказалі, што памылак няма, у тым ліку і ў методыцы разліку тэставых балаў.

«Разам з тым, з колькасці зваротаў, якія да нас паступілі ад грамадзян, стала відавочна, што методыка занадта складаная. Таму Лукашэнкам дадзенае канкрэтнае даручэнне - спрасціць методыку разліку і зрабіць яе зразумелай для кожнага чалавека. Міністэрствам адукацыі такая работа праведзеная, у яе распрацоўцы выкарыстоўваліся падыходы, якія ўжываліся пры правядзенні рэпетыцыйнага тэставання. Ужо сёння будуць перападлічаныя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену і сёння ж змешчаныя на сайце РІКВ, а таксама ў асабовых кабінетах абітурыентаў. Вынікі другога ЦЭ таксама будуць разлічаныя паводле гэтай жа методыкі, пра іх можна будзе даведацца ў панядзелак», - сказаў Андрэй Іванец.

Нагадаем, калі сталі вядомыя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) ў беларускай і расейскай мовах, які адбыўся 14 траўня, шмат хто быў незадаволены вынікамі.

30 траўня Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў «гармідар пасля ЦЭ» і даручыў праверыць арганізацыю цэнтралізаваных экзаменаў і разабрацца з кожнай скаргай, якая паступіла.

Пазней Мінадукацыі паведаміла, што карэктнасць апрацоўкі вынікаў першага ЦЭ праверыць аб’яднаная камісія. У міністэрстве таксама дадалі, што з 31 траўня стартуюць планавыя прыёмы грамадзян у пытаннях вынікаў цэнтралізаванага іспыту. Звароты наконт ЦЭ, якія ўжо паступілі, не будуць разглядацца завочна — іх аўтараў запросяць на асабовы прыём да спецыялістаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках