5 траўня 2024, Нядзеля, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія добраахвотнікі паказалі відэа блізкага бою ў прадмесці Шабекіна

Расейскія добраахвотнікі паказалі відэа блізкага бою ў прадмесці Шабекіна

Паўстанцы заходзяць у горад з боку сяла Новая Тавалжанка.

Расейскія добраахвотнікі з Легіёна «Свабода Расеі» паказалі відэа блізкага бою ў сяле Новая Тавалжанка, на подступах да горада Шабекіна Белгарадскай вобласці РФ.

Як паведамляў сайт Charter97.org, сёння з раніцы байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расеі» пачалі другую фазу вайсковай аперацыі на тэрыторыі РФ.

Расейскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгарадскай вобласці.

Залпамі з «Градаў» знішчана кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан». Таксама расейскія добраахвотнікі знішчылі вялікую колькасць варожай тэхнікі ў пасёлку Новая Тавалжанка, побач з горадам Шабекіна.

Пазней з'явілася інфармацыя, што расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў прадмесці Шабекіна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках