5 траўня 2024, Нядзеля, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Баі ў Белгародскай вобласці паставілі Маскву перад дылемай

1
Брытанская выведка: Баі ў Белгародскай вобласці паставілі Маскву перад дылемай

Расейскаму камандаванню накінулі "другі фронт".

Пачашчэнне рэйдаў расейскіх ахвотнікаў на тэрыторыю Расеі паставілі Маскву перад дылемай: абараняць сваю тэрыторыю або пакідаць войскі ў захопленых абшарах Украіны.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў справаздачы, з раніцы 1 чэрвеня партызанскія аддзелы другі раз за дзесяць дзён атакавалі Белгародскую вобласць Расеі. У складанай сітуацыі на полі бою беспілотныя лятальныя апараты таксама нанеслі ўдары па Белгарадзе (35 км углыб Расеі), а ўлады эвакуавалі цывільных жыхароў з прымежнага горада Шабекіна пасля абстрэлу.

Паводле звестак брытанскай выведкі, расейскія вайскоўцы кінулі на стрымліванне гэтага рэйду большыя сілы, чым папярэдні раз. Аднак, паводле ўласнага прэсавага рэлізу Мінабароны Расеі, яно звярнулася да разгортвання на сваёй тэрыторыі ўсяго комплексу агнявых сродкаў, у тым ліку ўдарных гелікаптэраў і цяжкай тэрмабарычнай ракетнай устаноўкі ТГС-1А.

"Расейскія камандзіры цяпер стаяць перад вострай дылемай: узмацняць абарону ў прымежных абшарах Расеі або ўмацоўваць свае пазіцыі ў акупаванай Украіне", – адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках