4 кастрычнiка 2023, Серада, 16:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкі расейскіх добраахвотнікаў увайшлі ў прадмесці Шабекіна

8
Танкі расейскіх добраахвотнікаў увайшлі ў прадмесці Шабекіна

Байцы Легіёна «Свабода Расеі» працягваюць наступ у Белгарадскай вобласці.

Бранятэхніка расейскіх добраахвотнікаў з Легіёна «Свабода Расеі» ўвайшла ў прадмесці горада Шабекіна ў Белгарадскай вобласці.

«Наш танк са сцягам Свабоднай Расеі ў с. Новая Тавалжанка пад Шабекіным. Добрай раніцы з нашай Радзімы! Працягваем барацьбу!», - паведамілі расейскія добраахвотнікі.

«Паведамляецца аб тым, што бранятэхніка са сцягамі Легіёна Свабоднай Расеі заўважаная ў сяле Новая Тавалжанка каля мяжы Белгарадскай вобласці і Украіны. Уначы быў атакаваны ўжо Курск - былі спробы атак з паветра на аэрапорт і вайсковы аэрадром.

Даводзіцца канстатаваць, што абарона краіны - гэта яшчэ адна грань талентаў нашага канадзіра і ягонага рэжыму, якія дэманструюць, што няма такой галіны дзяржаўнага кіравання, якую нельга было б цалкам праср…ць», — адзначыў расейскі вайсковы экспэрт Анатоль Несьміян.

Як паведамляў сайт Charter97.org, сёння з раніцы байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расеі» пачалі другую фазу вайсковай аперацыі на тэрыторыі РФ.

Расейскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгарадскай вобласці.

Залпамі з «Градаў» знішчана кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан». Таксама расейскія добраахвотнікі знішчылі вялікую колькасць варожай тэхнікі ў пасёлку Новая Таволжанка, побач з горадам Шабекіна.

Пазней з'явілася інфармацыя, што расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў прадмесці Шабекіна.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».