УСУ прасоўваюцца ўглыб пазіцый РФ: актуальная мапа баёў на фронце
4- 10.06.2023, 19:58
- 35,148

Украінскія вайскоўцы адкідаюць акупантаў у Запарожскай вобласці.
Украінскія вайскоўцы працягваюць адкідаць расейскіх акупантаў на Запарожскім кірунку. УСУ прасоўваюцца ў глыбіню пазіцый РФ. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі інтэрактыўнай мапы DeepState.
Згодна з актуальнай мапай заўважна, што змянілася сітуацыя ў Запарожскай вобласці. Між іншым у Лабковым, Лявадным і вакол Нескучнага.
На мапе з'явілася больш «шэрай зоны», у якой працягваюцца баявыя дзеянні. Паводле звестак аналітыкаў, акупанты на Запарожскай кірунку страцілі яшчэ больш пазіцый не толькі на ўсход ад Навасёлкі, але і паўднёвей Наваполя.


