Пуцініст Газманаў выступіць на фестывалі ў Міры
23- 10.06.2023, 18:26
- 11,928
На фестываль маглі выдзеліць амаль паўмільёна рублёў з бюджэту.
Летні фестываль "Музычныя вечары ў Мірскім замку" пройдзе 16-17 чэрвеня. Адметна, што завершыцца фэст канцэртам прыхільніка расейскай вайсковай агрэсіі Алега Газманава, піша zerkalo.io.
Арганізатарамі праекта выступілі Міністэрства культуры, Гарадзенскі аблвыканкам і "Другі нацыянальны тэлеканал". Пры гэтым "Беларуская дзяржаўная ордэна працоўнага чырвонага сцяга філармонія" размяшчала заяўку на дзяржзакупку на арганізацыю і правядзенне фестывалю. Арыентыровачны кошт 476419 рублёў. Аднак закуп прызналі несапраўдным. Пасля гэтага закупку маглі правесці з адной крыніцы.
Нагадаем, Алег Газманаў - заўзяты прыхільнік расейскага ўварвання ва Украіну. Артыст знаходзіцца пад санкцыямі. Па заяве ЕЗ, ён апраўдваў агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны, распаўсюджваў ілжывыя сцвярджэнні аб пагрозе з боку NATO супраць Расеі і меркаванай непазбежнасці больш маштабнай вайны ў выпадку бяздзейнасці з расейскага боку, а таксама публічна падтрымалі палітыку прэзідэнта Пуціна ў дачыненні да Украіны і незаконную анэксію Крыма і Севастопаля ў 2014 годзе. Пры гэтым артыст актыўна выступае ў Беларусі.