Абаронца «Азоўсталі»: Мы памятаем, колькі беларусаў прыехала ва Украіну, пачынаючы яшчэ з 2014-га
- 10.06.2023, 22:20
- 10,046
Украінскія добраахвотнікі гатовы аказаць беларусам дапамогу ў адказ.
Сайт Charter97.org зрабіў эксклюзіўнае інтэрв'ю з адным з удзельнікаў абароны Марыупаля і «Азоўсталі», байцом «Азова» Арсеніем «Працэсам» Федасюком.
Сярод іншага ўкраінскі баец адказаў на такое пытанне:
– Выконваючы абавязкі камандзіра брыгады «Азоў» Багдан Крацэвіч выказаў даволі неардынарную рэч, што для перамогі над Расеяй можна было б падумаць над тым, каб УСУ зайшлі на тэрыторыю Беларусі. Як вы ставіцеся да такой ідэі?
- Думаю, што з вайсковага пункту гледжання мэтазгодней заходзіць на асобныя ўчасткі расейскай тэрыторыі, каб прымусіць расейцаў адцягваць войскі, канцэнтраваць сілы і сродкі на гэтых кірунках, забіраць іх з франтоў на тэрыторыі Украіны.
Кратэвіч, думаю, меў на ўвазе крыху іншую рэч. Украіна цалкам магла б падзяліць груз адказнасці, ношу беларускага народа ў барацьбе з постсавецкімі клептакратычнымі дыктатурамі.
Украіна магла б падтрымаць, калі б у Беларусі нешта пачалося. Думаю, у нас знайшлася б вялізная колькасць добраахвотнікаў, якія наважылі б паехаць у Беларусь. Мы цудоўна памятаем, колькі беларусаў прыехала да нас, пачынаючы яшчэ з 2014-га. Цалкам адэкватнай рэакцыяй з нашага боку будзе зваротная дапамога Беларусі.
- Ці даводзілася вам ваяваць разам з беларускімі добраахвотнікамі? Што б вы маглі пра іх сказаць?
- Пра беларусаў магу сказаць толькі добрае. Людзі, з якімі я сутыкаўся, зрабілі выключна станоўчае ўражанне. Беларускія добраахвотнікі ваююць добра, бо яны прыехалі ва Украіну свядома.