26 красавiка 2024, Пятніца, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што якім коштам на менскай Камароўцы ў гэтыя выходныя?

2
Што якім коштам на менскай Камароўцы ў гэтыя выходныя?

Вялікі роскід коштаў на ягады.

У гэтыя выходныя ў Менску на Камароўцы па-ранейшаму карыстаюцца вялікім попытам ягады. «Менск-Навіны» распавялі пра апошнія кошты на рынку - паглядзіце, што якім коштам. Адзначым, што з'явілася першая суніца.

Кілаграм беларускай клубніцы абыдзецца ад 7,5 да 25 рубля. Шклянка садовай маліны (250 грам) - 10 рублёў. Чарэшня каштуе ад 12 да 42 рублёў за кілаграм. Але калі захочаце пакаштаваць армянскую, то яна пацягне на 55 і нават 65 рублёў.

З'явілася на прылаўках і садовая суніца. Кошт - ад 15 рублёў за 250 грам.

Апельсіны каштуюць ад 2,5 рубля да 35 рубля за кілаграм. Абрыкосы - ад 2,8 да 60 рублёў. Нектарыны (пішуць пра наяўнасць турэцкіх і гішпанскіх) - ад 7,5 да 35 рублёў за 1 кг. Мандарыны - ад 8,5 да 25.

Што да гародніны, то маладую бульбу прадаюць ад 2,8 да 12 рублёў, агуркі - ад 2,6 да 6, памідоры - ад 3 да 45 рублёў (у сярэднім - амаль 10).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках