28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлін аспрэчыў чуткі пра знішчэнне расейскім «Ланцэтам» устаноўкі IRIS-T

Берлін аспрэчыў чуткі пра знішчэнне расейскім «Ланцэтам» устаноўкі IRIS-T

Нямецкая ЗРК прадаўжае служыць УСУ.

Нямецкі журналіст Юльян Рэпке аспрэчыў звесткі пра знішчэнне расейцамі ва Украіне ўстаноўкі СПА IRIS-T.

Пасля ўдару расейскім беспілотнікам «Ланцэт» устаноўка IRIS-T ва Украіне атрымала мінімальныя пашкоджанні.

Зенітна-ракетны комплекс (ЗРК) застаецца ў працоўным стане. Такую інфармацыю агучыў журналіст BILD Юльян Рэпке, спасылаючыся на крыніцы ў нямецкім урадзе.

На днях расейцы ў сеціве распаўсюдзілі відэа ўдару дрона «Ланцэт» па нямецкім IRIS-T на адным з адрэзкаў фронту.

Аперацыю здымаў на відэа і карэктаваў іншы расейскі БПЛА «Арлан-10». Акупанты запэўнівалі, што комплекс знішчаны. На шчасце, інфармацыя не пацвердзілася.

«Вось што мы пачулі ад нямецкага боку… Мне сказалі, што сістэма СПА была атакаваная, але не знішчаная. І мае кантакты ў нямецкім урадзе паведамілі, што боепрыпас (“Ланцэт”) узарваўся вельмі блізка ад устаноўкі, побач узнік агонь… Але сістэма ў працоўным стане», – расказаў журналіст.

Даведка

IRIS-T – зенітны ракетны комплекс малой і сярэдняй далёкасці (да 40 км). Гэта сістэма СПА, прызначаная для абароны аб'ектаў і войскаў ад удараў з паветра. Уважаецца за адну з самых сучасных і эфектыўных у свеце. Адна батарэя налічвае тры пускавыя ўстаноўкі (8 ракетаў у кожнай), а таксама камандны пункт. Яна здольная запусціць і адначасова кантраляваць 24 ракеты. IRIS-T умее перахопліваць, у тым ліку, нізкалётныя крылатыя ракеты «Калібр», што паспяхова даказала ва Украіне, адбіваючы масаваныя паветраныя атакі УС РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках