4 кастрычнiка 2023, Серада, 15:43
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На поўначы Беларусі заўважылі рэдкага драпежніка

11
На поўначы Беларусі заўважылі рэдкага драпежніка

Раней ён сустракаўся беларусам толькі ў заапарку і ў мультфільмах.

У Лёзненскім раёне на поўначы Беларусі заўважылі рэдкую драпежную птушку. Раней беларусы маглі бачыць белагаловага сіпа толькі ў заапарку і ў мульціках. А цяпер – калі ласка: сядзіць на даху вясковай хаты, паведамляе «Еўрарадыё».

Белагаловы сіп – птушка сямейства грыфаў. Яе выява выкарыстоўваецца ў кіно як прадвеснік смерці – драпежнікі часта кружацца над жывёламі, якія паміраюць. Як і іншыя грыфы, белагаловы сіп – падальшчык.

У Беларусі гэтай птушкі раней не назіралі. Яна насяляе цяплейшыя і гарыстыя краі: Азія, Афрыка, Паўднёвая Еўропа. Найбліжэйшая да нас папуляцыя жыве ў Крыме.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».