28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Крэмль здае Белгародскую вобласць

14
Палкоўнік УСУ: Крэмль здае Белгародскую вобласць

Расейскія сілавікі ў паніцы шукаюць «чамаданчык Пуціна».

Расейскія добраахвотнікі, якія зайшлі ў Белгародскую вобласць, з'яўляюцца ўзброенымі сіламі. Унутраныя войскі краіны-агрэсаркі Расеі спыніць іх не змогуць. Акупантам трэба блізу 5-7 тысячаў войскаў, каб урэгуляваць сітуацыю на Белгародшчыне, але забраць сілы з акупаваных тэрыторый Украіны яны не могуць. У выніку Масква страціць кантроль над рэгіёнам. Пра гэта заявіў ваенны эксперт, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.

У інтэрв'ю «Главреду» ён расказаў, што Масква не зможа нічога зрабіць з добраахвотнікамі ў Белгародскай вобласці да таго часу, пакуль не перакіне туды свае рэгулярныя войскі. Паліцыя ў абстаноўцы, калі добраахвотнікі ўяўляюць з сябе ўзброеныя сілы, не ў стане спыніць іх прасоўванне.

«Расея нічога не зможа зрабіць да таго часу, пакуль не перакіне ў Белгародскую вобласць свае рэгулярныя войскі з украінскага фронту. Расгвардыя – гэта мянты. А мянты, калі бачаць танк, адразу шукаюць прыбіральню – найбліжэйшы чамаданчык, як у Пуціна, ці выкарыстоўваюць усё, што трапіцца пад руку. На чаргу з танкавага кулямёта яны не палезуць. Любыя сілавыя структуры сваімі баявымі магчымасцямі не могуць параўнацца з узброенымі сіламі.

Рэч у тым, што апалчэнне Белгародскай народнай рэспублікі, якое зайшло ў рэгіён – гэта ўжо ўзброеныя сілы. Яны знайшлі танкі для свайго пасоўвання. Супрацьстаяць ім могуць выключна ваенныя сілы – мянты тут не дапамогуць, як бы яны ні называліся. Мянты – яны і ў Афрыцы мянты», – растлумачыў сітуацыю Світан.

Паводле ягоных словаў, расейскім акупантам патрэбна 5-7 тысячаў войскаў, каб спыніць апалчэнне на Белгародшчыне. Аднак яны не могуць забраць ваенныя сілы з Украіны, паколькі УСУ на аслабленым адрэзку адразу ж пойдуць на прарыў.

«І Расеі для барацьбы ў Белгародскай вобласці трэба перакідаць туды абстраляныя баявыя часткі. Падраздзяленні з Далёкага Усходу, якія ўкамплектаваныя салдатамі тэрміновай службы, праблемаў не развяжуць – іх разаб'юць. Маскве трэба выпраўляць вайскоўцаў з украінскага фронту, але зняць войскі адтуль расейцы не могуць. Трэба забраць мінімум 2-3 брыгады – блізу 5-7 тысяч чалавек. Калі Расея пойдзе на такі крок, Украіна атрымае магчымасці для прарыву на аслабленым адрэзку фронту», – дадаў эксперт.

Таксама ён зрабіў прагноз, паводле якога сітуацыя ў Белгародшчыне прывядзе да доўгага канфлікту, а Масква ў выніку здасць рэгіён.

«Расейцы патрапілі ў вілку. Яны будуць танчыць вакол праблемы Белгародчыны, але толкам нічога не зробяць. Падумаюць, што апалчэнцы з цяперашняй хуткасцю прасоўвання могуць дайсці да Урала хіба што праз 200 гадоў, і аддадуць Белгародскую вобласць "на разарванне". Адкладуць развязанне на потым», – падкрэсліў Раман Світан.

Як паведамляў сайт Charter97.org, байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расеі» пачалі другую фазу ваеннай аперацыі на тэрыторыі РФ.

Расейскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгародскай вобласці.

Залпамі з «Градаў» знішчанае кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан». Таксама расейскія добраахвотнікі знішчылі вялікую колькасць варожай тэхнікі ў пасёлку Новая Тавалжанка побач з горадам Шабекіна.

Пазней з'явілася інфармацыя, што расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў прадмесці Шабекіна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках