29 красавiка 2024, панядзелак, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах двое пасажыраў таксі надумалі павучыць жанчыну, якая ехала з далёкім святлом фараў

13
У Баранавічах двое пасажыраў таксі надумалі павучыць жанчыну, якая ехала з далёкім святлом фараў

Збілі і яе, і пасажыраў.

У Баранавічах распачалі крымінальную справу на двух жыхароў горада, якія збілі жанчыну-кіроўцу і дваіх яе пасажыраў за тое, што яна ехала на сваім аўтамабілі з уключаным далёкім святлом фараў, піша «Наш край».

Два мужчыны ехалі на аўтамабілі таксі ў напрамку з аграгарадка Русіна ў Баранавічы. На ўездзе ў горад яны абагналі легкавы аўтамабіль. Пасажырам таксі не спадабалася, што кіроўца легкавушкі рухалася з далёкім святлом фараў. Яны папрасілі кіроўцу спыніцца перад машынай, жанчыне-кіроўцу таксама давялося закончыць паездку. Пасля гэтага з машыны выйшаў яе сын і накіраваўся да таксі, каб даведацца, у чым рэч і чаму іх прымусілі спыніцца.

Мужчыны з таксі таксама выйшлі і накінуліся на маладога чалавека з кулакамі. Пасля гэтага з другой машыны выбеглі жанчына-кіроўца, а таксама жонка хлопца, якога збівалі падазраваныя. Раз'юшаныя пасажыры накінуліся з кулакамі і на жанчынаў.

Абодва мужчыны затрыманыя, у дачыненні да іх распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 339 КК. Раней абодва ўжо былі асуджаныя. Санкцыя артыкула прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках