29 красавiка 2024, панядзелак, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арлоў праедзе з літаратурным турам па Еўропе

2
Уладзімір Арлоў праедзе з літаратурным турам па Еўропе
УЛАДЗІМІР АРЛОЎ

Пісьменнік наведае больш за 10 гарадоў у чатырох краінах.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў падчас сустрэчаў у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве найперш пазнаёміць усіх з новай кнігай «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча». Аўтар зачытае таксама ўрыўкі са знакамітых «Імёнаў свабоды» з 410 партрэтамі змагароў за свабоду беларускай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі і да нашых дзён, паведамляе «Польскае радыё».

Будуць прэзентаваныя чытачам і іншыя кнігі, выдадзеныя Фондам Kamunikat.org. У тым ліку найноўшае выданне «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі». Гэтую кнігу Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Беластоку ў апошні дзень траўня падчас сустрэчы гістарычнага клуба Beer&History.

Сёння прэзентацыя ў Варшаве, Лодзь (2 чэрвеня) і Кракаў (4 чэрвеня).

У межах Дзён Салідарнасці «Культура ў эміграцыі» Уладзімір Арлоў раскажа пра ўдзел жанчынаў у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Большасць сустрэчаў будзе праходзіць менавіта з акцэнтам на паўстанне Кастуся Каліноўскага, бо сёлета адзначаецца 160 гадоў з паўстання 1863 года.

Ва Уроцлаве (5 чэрвеня) творчая сустрэча «Змагарнае стагоддзе» з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым будзе прысвечаная беларускай гісторыі XIX стагоддзя.

У Познані (6 чэрвеня) падчас сустрэчы «Patria aeterna. Айчына – вечная» пісьменнік будзе расказваць пра псіхалогію творчасці і пра тое, як нараджаюцца кнігі.

У Берліне (7 чэрвеня) сустрэча пройдзе пад паўстанцкім заклікам «Межы Айчыны пазначым крывёю!». Падчас сустрэчы будуць раскрытыя новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага і малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расейскіх войскаў. Пісьменнік раскрые гэтыя тэмы ў адкрытай размове з публікай.

Таксама ў чэрвені запланаваныя сустрэчы пісьменніка з беларускай дыяспарай у Мілане, Балонні і Рыме (Італія), а ў канцы месяца – у Літве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках